16 чэрвеня ў эфіры

У нядзелю 16 чэрвеня заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: струныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

- у 06:10 – запісы народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнка;

 

- у 7:30  – Духоўнае слова;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Юрася Свіркі чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Атарына Рэспігі;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – пісьменнік Анатоль Бутэвіч;

 

- у 9:25 – СПЕЦПРАЕКТ “Зямля святой Еўфрасінні”: да 900-годдзя заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага  жаночага манастыра. Запіс  размовы з Уладзімірам Сараб'янавым, рэстаўратарам і вучоным, які узначальваў работы па раскрыцці роспісу Спаса-Праабражэнскай царквы Еўфрасініеўскага манастыра;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы англійскага поп-гурта TheNewSeekers;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: размова з мастаком Андрээм Высокінскім;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: канцэрт “Аранхуэс” Хаакіна Радрыга;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Ступені жыцця” прысвечаная памяці легендарнай актрысы Купалаўскага тэатра народнай артысткі СССР Стэфаніі Станюты;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Дзмітрый Бугаёў;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: прысвечаная творчасці спявачкі і педагога, салісткі Вялікага тэатра Беларусі народнай артысткі Беларусі Ніны Шарубінай;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: опера “Шлюб Геракла і Гебы”Крыстафа Вілібальда Глюка і запісы дуэта з Дэтройта “FourTops;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”: абрад беларускага традыцыйнага календара “Ваджэнне Куста”;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: старонкі балета Рыкарда Дрыга “Арлекінада”;

 

- у 17.30 – Святло душы;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Мікалая Слічэнкі;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: радыёспектакль “Паненка-сялянка” паводле аповесці Аляксандра Пушкіна і музыкі Аляксандра Глазунова;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: пласцінка “Days of Future PassedThe Moody Blues;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чаму старым пашана”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Урбі Грына 1953-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспектакля  “Вашынгтонская гісторыя” паводле рамана  Джэя Дайлса;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: запісы галандскага піяніста Марселя Уормса.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.