23 чэрвеня ў эфіры

У нядзелю 23 чэрвеня заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў;

 

- у 06:10 – запісы з канцэрта нямецкага арганіста Іаахіма Айхорна ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

 

- у 7:30  – Духоўнае слова;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Міколы Аўрамчыка  чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – пісьменніца, драматург Ксенія Шталянкова;

 

- у 9:25 – СПЕЦПРАЕКТ “Зямля святой Еўфрасінні”: да 900-годдзя заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага  жаночага манастыра. Запіс  размовы з Архіепіскапам Феадосіем (Більчанка), які ўзначальваў Полацкую епархію з 1997 года;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы амерыканскай спявачкі, аўтара песень і актрысы Джун Картэр;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: размова з сучасным  беларускім мастаком-абстракцыяністам Андрээм Высокінскім;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: творы Генры Пёрсела;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача прысвечаная жыццю і творчасці выдатнага майстра Купалаўскага тэатра, народнага артыста СССР Генадзя  Аўсяннікава;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Уладзімір Папковіч;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: прэм’ера оперы Мікалая Рымскага-Корсакава “Казка пра цара Салтана” паводле твора Аляксандра Пушкіна;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: сімфоніі Ёзэфа Гайдна і запісы соўл-спявачкі Марлены Шоў 1977-га года;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”: абрад беларускага традыцыйнага календара “Ваджэнне Куста”;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Двадцаць сёмай сімфоніі Мікалая Мяскоўскага;

 

- у 17.30 – Святло душы;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: песні Генадзя Гладкова да папулярных кінакарцін;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Сяргея Рахманінава “Алека” паводле паэмы Аляксандра Пушкіна “Цыганы”;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: пласцінка “Days of Future PassedThe Moody Blues;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Блыха і мурашка”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джо Паса 1967-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспектакля  “Мёртвым не баліць” паводле рамана  Васіля Быкава;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць Рольфа Урса Рынгера.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.