У чацвер 27 чэрвеня заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Тоні Бенэта;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: мелодыі са старых замежных кінастужак;
- у 06:10 – “Музычны світанак”;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць амерыканскага кампазітара Крыстафера Баўэрса;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні савецкага кампазітара-песенніка Аркадзя Астроўскага;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Рахула Дэў Бурмана да індыйскага фільма “Зіта і Гіта”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: архіўныя запісы саліста беларускай оперы народнага артыста Савецкага Саюза Мікалая Ворвулева;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”. Чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: “Брандэнбургскія” канцэрты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы трубача Фрэдзі Хабарда;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталяй Сіроткай. Госць у студыі – намеснік па навуковай рабоце дырэктарв інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Павел Трубчык;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Юрыя Багацікава;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі аповесці Алеся Савіцкага “Карабін” чытае артысткаМаргарыта Захарыя;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Дзмітрыя Лыбіна;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: балетная музыка Людвіка Мінкуса.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.