У панядзелак 1 ліпеня заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Мірэй Мацье;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы брытанскага выканаўцы Кліфа Рычарда;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць праекта “Grabesmond”;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”:да 90-годдзя беларускага саюза кампазітараў;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы Леаніда Уцёсава;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка кампазітара Аляксандра Зацэпіна да камедыі “Белы раяль”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: кампазіцыя Уладзіміра Мулявіна “Через всю войну”;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Жана-Филипа Рамо;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”. Чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творы Карла Дзітэрса фон Дзітэрсдорфа і Яна Ладзіслава Дусіка;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джэка Цігардэна;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госць у студыі – сцэнарыст, кінарэжысёр Віталь Дудзін;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: танга Аскара Строка;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі аповесці Алеся Савіцкага “Карабін” чытае артысткаМаргарыта Захарыя;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Чацвёртая сімфонія народнага артыста СССР Яўгена Цікоцкага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: інструментальныя канцэрты Джузэпэ Самарціні, Іагана Себасцьяна Баха і Антоніа Вівальдзі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Хваёвая трэсачка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: “Фантастычная сімфонія” Гектора Берліёза.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.