У суботу 6 ліпеня заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы інструментальнай эстрады розных гадоў;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: “Пастаральная”сімфонія Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: Эцюд у форме варыяцый Нікало Паганіні – на тэму песні “Барукаба”;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Янкі Сіпакова чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы заслужанага артыста Беларусі Віктара Кірычэнкі;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні беларускіх аўтараў, запісы Адрыяна Чэлентана і ансамбля народнай музыкі “Бяседа”;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Дарафеевай;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Высоцкі;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: творы Іагана Кванца;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць легендарнага піяніста Вана Кліберна;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты. Юрась Свірка;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: прэм’ера балета Сяргея Пракоф’ева “Папялушка” на сцэне Вялікага тэатра Беларусі;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: успаміны пра ваенныя гады кампазітара Генрыха Вагнэра;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “СapriccioStravagante” і запісы канцэртнай праграмы “ManhattanTransfer”: Pastiche (1977);
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Фартэпіяннае трыа Марыса Равеля;
-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы джаз-аркестра Мікалая Мінха;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: першая частка музычнай камедыі “Дзяніс Давыдаў” Андрэя Мдывані;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Раісы Баравіковай “Кава для дамавіка” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Індыйскія слонікі”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Луі Бэлсана і яго ансамбля 1954-га года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: трэцяя заключная частка радыёспектакля “Маскарад” паводле аднайменнага твора Міхаіла Лермантава;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by