У чацвер 18 ліпеня заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскай групы “Eagles”;
- у 02:00 – “Музыка ночы”:запісы ансамбля старадаўняй музыкі “Кантабіле”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы нямецкага скрыпача Гельмута Захарыяса і бельгійскага гітарыста-віртуоза Франсіса Гоі;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць казахстанскага піяніста і кампазітара Аліма Заірава;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: мастацкі свет твораў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы Алісы Фрэндліх;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Таццяны Астроўскай да дзіцячай музычнай камедыі Уладзіміра Аленікава “Канікулы Пятрова і Васечкіна”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля народнай музыкі “Бяседа”;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: інструментальныя сюіты Марэна Марэ;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”. Чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Сямнаццатая саната Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Дораці Дэндрыдж;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця ў студыі – член саюза майстроў народнай творчасці, архітэктар і педагог, аўтар кніг па методыцы выкладання выцінанкі і стваральніца беларуска-яўрэйскіх выцінанак Валянціна Слюнчанка;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Любові Казарноўскай;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Алеся Савіцкага “Карабін” чытае артысткаМаргарыта Захарыя;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы Галіны і Барыса Вайханскіх;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: радыёверсія гала-канцэрта “Саюзная дзяржава запрашае”, які адбыўся сёлета 12 ліпеня ў межах фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Дымок”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Эдварда Грыга.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.