21 ліпеня ў эфіры

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Эдзіт Піяф;

 

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”” – канцэртныя запісы Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі;

 

- у 7:30  – “Духоўнае слова”;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Алеся Ставера чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запіс сімфанічнага твора Джорджа Гершвіна “Амерыканец у Парыжы”;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – пісьменнік, публіцыст, перакладчык Алег Грушэцкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: творчасць расійскай групы “Кватра”;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы “чэшскага салаўя” Карэла Гота;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: размова з экскурсаводам Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Аленай Драздоўскай;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Канцэрт для фартэпіяна, духавых, літаўраў і кантрабасаў Ігара Стравінскага;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Акно ў свет” з папулярнага цыкла “Літаратурны праспект”. Гучыць першая частка інсцэніроўкі апавядання Івана Буніна “Пры дарозе”;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: госця перадачы – дырыжор Марына Траццякова;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: мадрыгалы старадаўняга італьянскага кампазітара Клаўдзіа Мантэвердзі і запісы “Мадэрн Джаз Квартэта;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: сюіта Мікалая Рымскага-Корсакава “Пан ваявода”;

 

- у 17.30 – “Святло душы”;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: творчасць “рыжскага караля танга” Аскара Строка;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Уладзіміра Солтана “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Запіс зроблены ў 1990 годзе ў Вялікім тэатры СССР падчас гастроляў Беларускай оперы ў Маскве;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: пласцінка 1987 года “Whitesnake”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Гарошына-вандроўніца”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага спевака і акцёра Бобі Дарына 1960 года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспектакля  “Напісанае застаецца” паводле п’есы Алеся Петрашкевіча. Год запісу 1980. А таксама вашай увазе – фартэпіянныя прэлюдзіі Аляксандра Скрабіна;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць французскага кампазітара XXстагоддзя Арцюра Анегера.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.