Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы рытм-энд-блюзавай спявачкі Рэндзі Кроўфард;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: Сімфонія №5 Густава Малера;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: амерыканская музыка сярэдзіны XXстагоддзя;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара, прадзюсара і мультыінструменталіста Раяна Фарыша;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: размова з паэтэсай і перакладчыцай Аленай Казловіч-Усцілоўскай;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні Шынэд О‘Конар;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка з оперы “Кармэн” Жоржа Бізэ у запісах розных гадоў;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы палескага салоўкі – Сашы Чэркаса;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Фелікса Мендэльсона;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га” чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: музыка Міхала Клеафаса Агінскага;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага гітарыста Пэта Марціна;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Таццянай Гулевіч. Госця ў студыі – галоўны мастак Вялікага тэатра Беларусі Любоў Сідзельнікава;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы гітарыста Джорджа Бэнсана;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Алеся Савіцкага “Карабін” чытае артысткаМаргарыта Захарыя;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: старонкі “Полацкага сшытка”;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Франца Шуберта;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка кампазітара і спевака Дзмітрыя Малікава.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.