Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на выставы

29.07.2024

Адразу дзве экспазіцыі праходзяць гэтымі днямі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Першая – «Лета – маленькаe жыццё», дзе прадстаўлены жывапіс, скульптура, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прысвечаныя адной з самых цудоўных пор года. Другая – «Візуалізацыі. Паверхня і знак», у якую ўвайшлі набыткі цэнтра за апошнія гады. Работы шырокага спектра і з розных краін. Пазнаёміць з імі падрабязней  вядучы навуковы супрацоўнік аддзела экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Міхаіл Мірошнікаў.

Фота - ncsm.by