05.08.2024
Белтэлерадыёкампанія была створана 5 жніўня 1994 года на базе Дзяржаўнага камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Пачаўшы толькі з аднаго цэнтральнага тэлеканала і праваднога радыё, яна вырасла ў буйны медыяхолдынг з уласнай вытворча-тэхнічнай базай. Сёння ў яго структуры – шэсць рэспубліканскіх і рэгіянальныя тэлеканалы. На пяці каналах Беларускага радыё гучыць больш за 300 праграм рознай тэматыкі. Пра ролю Белтэлерадыёкампаніі ў сучаснай медыяпрасторы краіны – у рэпартажы Ксеніі Сітнік.