Працягваецца рэканструкцыя Бабруйскай крэпасці

05.08.2024

Гэты помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя – адзін з цэнтральных у гісторыі населенага пункта. Ён узводзіўся на тэрыторыі Старога горада для абароны заходніх межаў Расійскай імперыі. Будаўніцтва вялося па праекце і пад кіраўніцтвам інжынера Карла Опермана. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «2» аб’екту надалі ў 2002 годзе. З ходам правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ на яго тэрыторыі нядаўна пазнаёміўся міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.

Фота - belta.by