09.08.2024
На традыцыйным мерапрыемстве выдавецтвы і навуковыя ўстановы Беларусі прадставяць выданні, якія ў найбольшай ступені спрыяюць удасканаленню гуманітарнай сферы. У тым ліку ўдзельнікі свята пазнаёмяцца з праектамі, якія рэалізуюцца пад навуковым і метадычным кіраўніцтвам Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Акадэміі навук. Адзін з буйных праектаў – выданне вялікай 50-томнай серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры». Падрабязней пра адметнасці серыі расказвае дырэктар інстытута, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка.