У эфіры 10 жніўня

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы дырыжораў Клода Каравэлі і Поля Марыа;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: інструментальныя п'есы Анатоля Лядава;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: творчасць народнага артыста СССР Эміля Гільеса ;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына” прысвечана Серафіму Сароўскаму

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Змітрака Бядулі чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”:запісы ансамбля народнай музыкі «Бяседа»;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: музыка розных часоў і жанраў;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы бразільскага эстраднага спевака і кампазітара Нэльсана Нэда;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць ў студыі – дырэктар філармоніі для дзяцей і юнацтва Алег Мазурын;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Скрыпічны канцэрт Фелікса Мендэльсона - з репертуару народнага артыста Расіі Андрэя Корсакава;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы італьянскага тэнара Беньяміна Джыльі;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: госця у студыі – спявачка і педагог, народная артыстка Беларусі Маргарыта Александровіч;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: музыка Мікалая Мяскоўскага;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Musica Antica” пад кіраўніцтвам Рэйхарда Гебеля і запісы Білі Холідэй;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Віяланчэльны канцэрт Роберта Шумана, саліст Мсціслаў Растраповіч;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: легенда даваеннай эстрады Пётр Лешчанка;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Руджэра Леанкавала «Паяцы» у выкананні артыстаў тэатра Ла Скала;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданні Алены Васілевіч “Тамарына астаноўка” і “Арфа” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Бэна Вэбстэра і яго квартэта 1967 года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка музычнага радыёспектакля «За лясамі дрымучымі» паводле аднайменнай драматычнай паэмы Артура Вольскага і Петруся Макаля. Год запісу 1952;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by