Юбілейны фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва» пройдзе ў суботу

14.08.2024

Дзясяты год аматары гістарычных падарожжаў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рыцарскіх забаў і народнай музыкі збіраюцца ў мястэчку, дзе ў канцы XIV стагоддзя Вітаўт і Ягайла падпісалі Крэўскую унію. Акрамя таго, Крэва здаўна славіцца ганчарнымі вырабамі: тут знаходзяцца залежы ўнікальнай «чырвонай» гліны. Каштоўнасць старажытнага рамяства падкрэслівае фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва». Штогод ён дае гасцям магчымасць далучыцца да народнай культуры, расказала метадыст па гісторыка-культурнай спадчыне Смаргонскага раённага цэнтра культуры Наталля Чудакоўская.

Фота - shliah.by