16.08.2024
Ідэя фестывалю, які стаў ужо брэндавым на Гродзеншчыне, нарадзілася пасля наведвання Прэзідэнтам мясцовай пякарні ў чэрвені 2021 года. Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў смак свіслацкага хлеба, асабліва здобнай пляцёнкі, якая хутка атрымала назву «Бацькава булка». Сёлета фестываль пройдзе ў 3-ці раз. Свята будзе прысвечана 30-годдзю Інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі і 80-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго праграма як ніколі разнастайная, расказвае загадчык сектара культуры Свіслацкага райвыканкама Таццяна Пачэбут.
Фота - belta.by