- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Бобі Макферына і знакамітага віяланчэліста Ё-Ё-Ма;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: эцюды Фрыдэрыка Шапэна;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: ансамблі скрыпачоў Вялікага тэатра Расіі і Сібіры;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына” прысвечана Патрыярху Маскоўскаму і Усяе Русі Алексію Другому;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Сцяпана Гаўрусёва чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале “Культура”»:творчасць Аляксандра Глазунова;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы брытанскага спевака, аўтара песень і акцёра Дэвіда Эсэкса;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госці ў студыі – музыканты калектыву «A.M.A.D.I.S. Brass» Вялікага тэатра Беларусі;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: рамансы і фартэпіянная Фантазія Фелікса Мендэльсона - з репертуару народнага артыста Расіі Андрэя Корсакава;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы італьянскага тэнара Франка Карэлі і скрыпача Давіда Ойстраха;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: госць у студыі – вядучы майстар сцэны балетнай трупы Вялікага тэатра Беларусі Антон Краўчанка;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Юрыя Смірнова;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля «Il Sounar Parlante» пад кіраўніцтвам Віторыа Гельмі, запісы джазавай спявачкі Чакі Хан;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Скрыпічная саната Леаша Яначка;
-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Барбары Стрэйзанд;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Аляксандра Барадзіна «Князь Ігар», запіс па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі 1997 года;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Л. Чарняўскай «Падарожніца» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Чарлі Паркера і яго ансамбля 1953 года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёпастаноўкі «Пешшу праз Галактыку» паводле твора Яўгена Радкевіча. Год запісу 1984;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by