У пятніцу 23 жніўня заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскага гітарыста і спевака Джорджа Бэнсана;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: Першы фартэпіянны канцэрт Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: творы французкага кампазітара Поля Марыа;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: неакласічныя мелодыі Secret Garden;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”: спявак, заслужаны артыст Беларусі Дзмітрый Зубрыч;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Мусліма Магамаева;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка да фільма “Сабака на сене”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: архіўныя запісы ансамбля народнай музыкі «Вяселле»;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы аўстрыйскага кампазітара Іагана Непамука Гумеля;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі «Дванаццаць подзвігаў Геракла». Чытае заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: музыка Франца Ігнаца Данцы;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Кіда Оры;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – загадчыца аддзела Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Я.Купалы Наталля Камароўская і загадчыца сектара інфармацыі ўстановы Святлана Южык;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Ізабэлы Юр“евай;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Васіля Быкава “Альпійская балада” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: «Нясвіжская меса» Алега Залётнева;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: радыёверсія канцэрта «Рок-панарама» з удзелам Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі ў межах сёлятняга Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: першая дзея оперы Джакама Пучыні «Тоска».
У праграме магчымы змены.