Анонс перадач 25 жніўня

У нядзелю 25 жніўня заставайцеся з намі! 

 

Канал “Культура” прапануе: 

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Таніты Цікарам, Фрыды Бакара і Браяна Фэры; 

 

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура””: фрагмент балета Арама Хачатурама “Гаянэ”;

 

- у 7:30  – “Духоўнае слова”;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Уладзіміра Хадыкі чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: галасы вядучых салістаў беларускай оперы канца 20-га стагоддзя;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госця студыі – пісьменніца Валянціна Драбышэўская;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні Жанэт, Майкла Джэксана, гурта “Аўра” і іншых; 

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы амерыканскага рок-гурта “Player”;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: размова з мастаком, паэтам і дызайнерам Ірынай Гаспадарскай;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Віяланчэльны канцэрт Карла Філіпа Эмануэля Баха;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Ліставанні”, прысвечаная эпісталярнай спадчыне паэта Веліміра Хлебнікава. Запіс 2003 года;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Таіса Бондар;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць хормайстра Ніны Ламановіч;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “La petit Bande” і джазавыя мелодыі ў выкананні Доны Самэр;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Серэнада для флейты і фартэпіяна Людвіга ван Бетховена;

 

- у 17.30 – "Святло душы";

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: песні ў выкананні Эдуарда Хіля;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: трэцяя дзея аперэты Ферэнца Легара “Фраскіта”;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: песні рок-гурта “The Wallflowers”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Людзей слухай, а свой розум май”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Роя Элдрыджа;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёспектакль “Крык у начы” паводле твора Генры Слезара;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творы Карлхайнца Штакхаўзена. 

 

У праграме магчымы змены.