28 жніўня ў эфіры

 

У сераду 28жніўня заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы легендарнай Ціны Цёрнэр;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: канцэртныя творы Андрэя Эшпая;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: музыка сямейнай фолк-рок групы «The Kelly Family»;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара і акардэаніста Жака Пеларэна;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: знаёмства з народным майстрам Беларусі, членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, скульптарам Іванам Супрунчыкам;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Андрэя Міронава;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэкі кампазітара Джэймса Хорнера да фільмаў «Тытанік» і «Троя»;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: духоўныя творы беларускіх кампазітараў;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы партугальскай піяністкі Марыі Жуан Пірэш;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі «Дванаццаць подзвігаў Геракла» чытае заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творчасць тэнара Уладзіміра Атлантава;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскай джазавай спявачкі і піяністкі Кармэн Макрэй;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – прадстаўнікі педагагічнай супольнасці сталіцы;

- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Мусліма Магамаева;

- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Васіля Быкава «Альпійская балада» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Станіслава Манюшкі;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: «Зайчыкі»;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы піяніста Аляксея Чарнова .

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.