29.08.2024
Творчыя повязі змацавалі першы намеснік старшыні Саюза мастакоў Беларусі Наталля Шаранговіч і старшыня Саюза мастакоў Мардовіі Людміла Нарбекава. Гэта адбылося на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы «Выяўленчае мастацтва Мардовіі» ў Нацыянальным мастацкім музеі. Аб значнасці пагаднення і перспектывах супрацоўніцтва распавяла Наталля Шаранговіч.