У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць фотавыстава «Ззяе Ташкент»

29.08.2024

Экспазіцыя знаёміць гледача са сталіцай Узбекістана. Прыгожыя фотавобразы прадстаўляюць сучасны культурны цэнтр, адзін са старажытнейшых гарадоў Цэнтральнай Азіі. Гэта фотападарожжа, якое перадае прыгажосць і яркі вобраз узбекскай сталіцы, незабыўныя імгненні жыцця сучаснага горада і каларыт усходняй культуры. Расказала куратар экспазіцыі, загадчык сектара мастацкіх выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вікторыя Харытонава.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі актыўна ладзіць міжнароднае супрацоўніцтва, прапануе залы для экспазіцый мастакоў розных краін свету. Адзначыў намеснік дырэктара Віктар Пшыбытка.

Фота - nlb.by