Заўтра ў Івацэвічах адбудзецца вялікае літаратурнае свята – Дзень беларускага пісьменства

30.08.2024

Асноўнымі тэмамі стануць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі, юбілеі класікаў беларускай літаратуры і Год якасці. Сёлета Дзень пісьменства пройдзе ў 31-ы раз. Чакаецца насычаная літаратурная праграма: падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», творчыя сустрэчы з народным пісьменнікам Беларусі Мікалаем Чаргінцом і народнай артысткай краіны Марыяй Захарэвіч, адкрыюцца шматлікія выставачныя пляцоўкі. Адзначыў першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Андрэй Кунцэвіч.
Саюз пісьменнікаў Беларусі падрыхтаваў вялікую творчую праграму. Расказала намеснік старшыні Алена Стэльмах.
Галоўнай падзеяй Дзён беларускага пісьменства стане ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, а таксама вялікі літаратурна-музычны канцэрт.

Фота - lnc.by