4 верасня ў эфіры

 

 - у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творчасць італьянскага тэнара Андрэа Бачэлі;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: Трэцяя сімфонія Пятра Чайкоўскага;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы канадскай спявачкі Сары Маклахлан;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка перуанскага кампазітара Себасцьяна Санчаса-Боты;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына»: працяг знаёмства з народным майстрам Беларусі, членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, скульптарам Іванам Супрунчыкам;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: запісы аўстралійскай піяністкі Фіоны Джой Хокінс;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: уверцюра да оперы «Парыя» Станіслава Манюшкі;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: музыка з Віленскага сшытка ў выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард»;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы нямецкага кампазітара Морыца Машкоўскага;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Івана Шамякіна «Вялікая кніягіня» чытае заслужаны артыст Беларусі Ігар Лапцінскі;

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: запісы Анатоля Салаўяненкі і Тамары Сіняўскай;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: творчасць амерыканскага джазавага тэнар-саксафаніста Стэнлі Цёрытайна;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка» Яніна Каралёва і малады паэт Мацвей Лішын;

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»»: запісы Канстанціна Сакольскага;

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Васіля Быкава «Альпійская балада» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: камерна-інструментальныя творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы эстонска-шведскага дуэта Тулікі Бартасік і Ванэсы Масэра і «Анаталійскага камернага ансамбля» з Турцыі;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: кітайская народная казка «Падарункі для прыгажуні»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Самсона Франсуа.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.