Мы прапануем:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскай спявачкі Білі Холідэй;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: віяланчэльны канцэрт і «Рэйнская» сімфонія Роберта Шумана;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы спявачкі Элы Фіцджэральд;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка кампазітара Кліфа Марцінеса;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына»: традыцыйныя абрады «Дажынак» у аграгарадку Каўгары Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: запісы спявачкі, народнай артысткі Расіі Капіталіны Лазарэнкі;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэкі да мультфільма 1961 года «101 далмацінец»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: Фантазія з музыкі Юрыя Семенякі да фільма «Любовью надо дорожить»;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы Георга Філіпа Тэлемана, Іагана Фрыдрыха Фаша і Ёзэфа Гайдна для габоя;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Льва Талстога «Крэйцарава саната» чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: запісы італьянскага тэнара Лучана Павароці, амерыканскай спявачкі Бэверлі Сілз, іспанскага тэнара Хасэ Карэраса;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: творчасць спевака, выканаўцы джаза і музыкі R&B Артура Прайсака;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік Сербскай акадэміі навук Іван Чарот;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»»: запісы акардэаніста Валерыя Коўтуна;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: апавяданне Васіля Быкава «Незагойная рана» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: старадаўняя беларуская музыка з рэпертуару заслужанага артыста Беларусі Віктара Скорабагатава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы спявачкі Сушылы Рамэн;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: венгерская народная казка «Марці – сумленны злодзей»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы італьянскага піяніста Лукі Балерыні.
У праграме магчымы змены.