- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы замежнай эстрады мінулых дзесяцігоддзяў;
- у 02:00 – «Музыка ночы»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Валянціны Легкаступавай і Вольгі Зарубінай;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы аўстрыйскага гітарыста Вольфганга Урэкуна;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «ConTempo»:жыццё і творчасць беларускага кампазітара Аляксандра Гулая;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: запісы народнай артысткі СССР Клаўдзіі Шульжэнка;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні Уладзіміра Высоцкага ў аўтарскім выкананні з фільма Станіслава Гаварухіна «Вецер «Надзеі»» 1977 года;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: паланэзы Яна Давіда Голанда, Мацея Радзівіла, Міхала Клеафаса Агінскага ў выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард»;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: музыка Людвіга ван Бетховена і Іаганеса Брамса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Льва Талстога «Крэйцарава саната». Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: «Шатландскія песні» Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага трамбаніста Трамі Янга;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госць у студыі – старшыня французска-беларускай асацыяцыі «Францыя - Беларусь: абмен» Аркадзь Валадось;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»»:запісы ансамбля FX Quartet;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Першая сімфонія Яўгена Глебава - «Партызанская» - ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка італьянскай групы Canzoniere Grecanico Salentino, а таксама запісы кубінскага джазавага піяніста Чуча Вальдэса;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Не сумуй»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Антона Рубінштэйна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.