Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём народнага адзінства
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства.
Гэта свята гістарычнай справядлівасці, якое сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне Беларусі.
17 верасня 1939 года здзейснілася адвечнае імкненне беларусаў жыць на сваёй тэрыторыі адзінай сям'ёй у міры і згодзе. З таго часу мы засвоілі ісціну: каб заставацца незалежнымі, трэба быць моцнымі эканамічна, палітычна і духоўна.
Сёння, калі краіна развіваецца і ўпэўнена ідзе наперад, асабліва важна беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі. Толькі так, агульнымі намаганнямі, мы зможам перадаць нашчадкам ганарлівае права беларусамі звацца.
Шчыра жадаю ўсім здароўя, дабра і дабрабыту.