18.09.2024
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё падагульняючай выставы дзіцячых і юнацкіх работ «Вобраз Радзімы любімай» і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага дзіцяча-юнацкага конкурсу выяўленчага мастацтва, арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя прымеркавана да святкавання Дня народнага адзінства і 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адлюстроўвае тэму патрыятызму ў творчасці юных мастакоў, дэманструе работы пераможцаў і асобных удзельнікаў конкурсу. На адкрыцці выставы пабывала карэспандэнтка Алеся Давідовіч.