20.09.2024
У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя 2-га тома Збору твораў Кузьмы Чорнага. У кнігу ўвайшлі апавяданні з 1926-га па 1931-ы гады, якія надрукаваны ў адпаведнасці з апошняй воляй аўтара, змешчаны навуковыя каментарыі. Доктар філалагічных навук, прафесар Людміла Сінькова адзначыла важнасць такой даследчай працы.
Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Белорусская наука». Дырэктар Аляксандр Дудзік расказаў аб працы з даследчыкамі і навукоўцамі.
Фота - radio1.by