21 верасня ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага джазавага піяніста Біла Эванса;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Сяргея Танеева;

- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: музыка Сяргея Пракоф'ева;

- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана святу Нараджэння Багародзіцы;

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Уладзіміра Жылкі чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»:Пятая сімфонія Сяргея Пракоф'ева ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь;

- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: агляд штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», навіны літаратурнага жыцця;

- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;

- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскай спявачкі ў стылі кантры Фэйт Хіл;

- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: госць студыі – акцёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Дзмітрый Козел;

- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: санаты Іагана Себасцьяна Баха для клавесіна і скрыпкі;

- у 11:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны пра Галіну Уланаву;

- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;

- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: героі праграмы – народныя артысты Беларусі Маргарыта Александровіч і Сяргей Франкоўскі;

- у 13:00 – праграма «Музычная студыя»: духоўная музыка рускіх кампазітараў;

- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: творы старадаўніх еўрапейскіх кампазітараў ў выкананні ансамбля «Amarillis» і запісы групы «The Dells»;

- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: скрыпічныя п'есы Фрыца Крэйслера;

-у 18:10 – «Вечары на канапе»: жыццё і творчасць Марлен Дзітрых;

- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першае аддзяленне канцэрта Хору Вялікага тэатра Беларусі на чале з народнай артысткай Беларусі Нінай Ламановіч, запіс 2007 года па трансляцыі з вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Аляксандра Купрына «Адзінота»» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Лекавыя травы»;

- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага гітарыста Гранта Грына і яго групы 1962 года;

- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Незамужняя ўдава» па аднайменнай п'есе Мікалая Матукоўскага. Год запісу 1988;

- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by