- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Венскага філарманічнага аркестра;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: Першы і Другі скрыпічныя канцэрты Нікало Паганіні;
- у 7:30 – «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Уладзіміра Жылкі чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: музычная творчасць роду Агінскіх;
- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госць ў студыі – загадчык кафедры БДУКіМ, кандыдат культуралогіі, краязнаўца Дзмітрый Герасімёнак;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы бельгійскай эстраднай спявачкі Ан Крысці;
- у 10:30 –«Віртуозы»: размова з мастаком і педагогам Рыгорам Шаура;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Канцэрт для фартэпіяна, духавых, літаўраў і кантрабаса Ігара Стравінскага;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: перадача «Ступені жыцця»з удзелам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Зоі Асмалоўскай;
- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Ілля Клаз;
- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: праект «Патэтычны дзённік памяці» - да сённяшняй прэм'еры ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: канцэрт англійскага барочнага ансамбля пад кіраўніцтвам Рэйманда Лепарда, а таксама запісы Уэйна Ньютана;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прысвечана Генадзю Цітовічу і створанаму ім Дзяржаўнаму акадэмічнаму народнаму хору;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: раннія фартэпіянныя п'есы Сяргея Рахманінава;
- у 17.30 – «Святло душы»;
- у 18:10 – перадача «Вечары на канапе»: жыццё і творчасці Мікалая Нікіцкага;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другое аддзяленне канцэрта Хору Вялікага тэатра Беларусі на чале з народнай артысткай Беларусі Нінай Ламановіч. Запіс 2007 года па трансляцыі з Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
- у 20:30 – «Рок-альбом»: дыск Rainbow “On Stage”;
- у 21:00 –«Вячэрняя казка»:грэчаская народная казка «Змяінае дрэўца»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага тэнар-саксафаніста Уіліса Джэксана і яго групы 1965 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Незамужняя ўдава» паводле аднайменнай п'есы Мікалая Матукоўскага. Год запісу 1988;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: музыка Майкла Наймана.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.