23.09.2024
У Музеі-сядзібе Міцкевічаў «Завоссе» – філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – адбыўся Рэспубліканскі музычна-літаратурны фестываль «Восень у Завоссі», прысвечаны жыццю і творчасці Адама Міцкевіча. Вёска Завоссе ў Баранавіцкім раёне – вядомае ў нашай краіне і за яе межамі месца, дзе нарадзіўся і жыў сусветна вядомы паэт. Цяпер на яго сядзібе – музей, дзе адноўлены тагачасны каларыт шляхецкага дома, які перадае асаблівую рамантычную атмасферу мінулага стагоддзя і штогод збірае музычна-літаратурныя фестывалі. Загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна адзначыла, што сёлета для наведвальнікаў былі падрыхтаваны вялікія канцэртныя і літаратурныя праграмы на галоўнай сцэне, у сядзібным доме, а на цэнтральнай алеі працаваў рамесніцкі кірмаш.
У Рэспубліканскім музычна-літаратурным фестывалі «Восень у Завоссі» прынялі ўдзел пераможцы конкурсаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Расказала вучоны сакратар Наталля Калядчык.
Фота - nashkraj.by