У Вязынцы адзначылі свята ўраджаю Багач

23.09.2024

У Мемарыяльным запаведніку «Вязынка» – на радзіме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы – адбылося літаратурна-музычнае свята «Багач», арганізаванае Дзяржаўным літаратурным музеем песняра. Багач – адно з каларытных абрадавых свят восені, калі сабраны ўраджай. Ёсць шмат народных песень для гэтай шчодрай пары, што ўслаўляюць зямлю, руплівасць і зычаць добрага ўраджаю на многія гады. Загадчык аддзела па навукова-асветніцкай рабоце Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Дзіяна Кавалевіч адзначыла, што народны паэт Беларусі ў сваіх творах скарыстоўваў фальклор і ўшаноўваў народныя традыцыі.
Вязынка – крыніца натхнення для сучасных беларускіх пісьменнікаў, гэта мясціна прываблівае творцаў. Расказаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

Фота - belta.by