25 верасня ў эфіры

 

 - у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творчасцьБулата Акуджавы;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: канцэртныятворы Андрэя Эшпая;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Джо Кокера;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта «Эдэліс»;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына»: расповед пра свята Багач;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: запісы Энгельберта Хампердзінка;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты оперы Дзмітрыя Смольскага «Францыск Скарына»;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: мелодыі з «Полацкага сшытка»;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: запісы італьянскага піяніста П'етра Спада;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана 85-годдзю опернай спявачкі, народнай артысткі СССР Святланы Данілюк;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джо Уільямса ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская і загадчык аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Марыя Барткова;

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы Ружэны Сікоры;

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Віяланчэльны канцэрт Анатоля Багатырова;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»: госці прамога эфіру – удзельнікі народнай мастацкай студыі «Красны бор» ЦДАДіМ «Эўрыка» г. Мінска;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы чэшскага ансамбля «Готард», а таксама групы «MAZ» (Канада);

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Аляксея Дударава «Сінявочка»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Крысціяна Закарыяса.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.