У панядзелак 30 верасня заставайцеся з каналам «Культура»!

 

 

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Хуліа Іглесіяса;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»;

 

- у 06:10 – «Музычны світанак»: французская музыка, якая пераносіць слухача ў рамантычную атмасферу вуліц Парыжа;

 

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Марціна Фіпса;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Con Tempo»: вакальная музыка кампазітара Пятра Падкавырава з фондаў Беларускага радыё;

 

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: музыка кампазітара Стыві Уандэра;

 

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка з фільма «Вам і не снілася…»;

 

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: твор кампазітара Яна Тарасевіча;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы французскага кампазітара Габрыэля Фарэ;

 

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Фартэпіяннага канцэрта фа мажор Джорджа Гершвіна;

 

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: фартэпіянны альбом Хэйзел Скот 1955 года;

 

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Лікай Пташук. Госця студыі – дырэктар РТБД Святлана Навуменка;

 

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: экспромты Франца Шуберта ў выкананні Наталлі Труль;

 

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»:«Эпітафія» Сяргея Янковіча і сюіта з балета Аляксандра Навахроста «Навагодняе шчасце»;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

 

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы камерунскага музыканта Ману Дзібанга;

 

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Казка пра Дзяніску»;

 

- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Іагана Штрауса.

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.