У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася выстава «Заступнік бацькавай спадчыны»

03.10.2024

Экспазіцыя прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння старэйшага сына народнага паэта Беларусі Якуба Коласа Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, арганізатара і першага дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея песняра. Ён удзельнічаў у стварэнні трох экспазіцый музея, у будаўніцтве яго філіялаў на Стаўбцоўшчыне. Даніла Канстанцінавіч – аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыццё і творчасць бацькі, кніг «Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа» і «І бачу пройдзеныя далі…». Расказала дачка Вера Данілаўна Міцкевіч.
Куратар выставы «Заступнік бацькавай спадчыны», навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Наталля Адамовіч адзначыла важнасць папулярызацыі спадчыны навукоўцы, сына народнага паэта Беларусі Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча.