«Марафон адзінства» стартуе ў Маладзечне

07.10.2024

Лічаныя дні засталіся да запуску рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» ў Маладзечне. Гэта будзе працяг унікальнага патрыятычнага форуму, які адбыўся ў сталіцы ў Дзень народнага адзінства. Цэнтральнай падзеяй стане маштабны канцэрт майстроў мастацтваў краіны. Гледачы не толькі ўбачаць выступленні сваіх любімых мясцовых выканаўцаў, але і пазнаёмяцца з творчымі нумарамі, падрыхтаванымі спецыяльна для «Марафону адзінства» ўдзельнікамі з іншых рэгіёнаў. Разам з тым, арганізатары абяцаюць насычаную праграму мерапрыемстваў. У кожным горадзе, куды дойдзе акцыя, яна будзе мець адметнасці. Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч упэўнены, што культурны складнік «Марафону адзінства» зможа здзівіць.

Фота - sb.by