У сераду 23 кастрычніка заставайцеся з каналам «Культура»!
Мы прапануем:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы франкамоўнай спявачкі бельгійска-італьянскага паходжання Лары Фабіян;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Франсіса Пуленка;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: музыка афра-амерыканскага спевака Сэма Кука і амерыканскага спевака Марвіна Гэя;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць французскага кампазітара і мультыінструменталіста Рэнэ Абры;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына» з віртуальнай экскурсіяй у Навагрудскі раённы Цэнтр рамёстваў;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Дэміса Русаса;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка італьянскага кампазітара Ніна Рота да фільмаў Федэрыка Феліні «Казанова Федэрыка Феліні» і «Рэпетыцыя аркестра»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: запісы ансамбля «Чараўніцы»;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы Макса Рэгера;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана народным артыстам СССР Івану Казлоўскаму і Галіне Вішнеўскай;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага піяніста Боба Акры;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – загадчык аддзела беларускай літаратуры XX і XXI ст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы Аскольда Сухіна;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Струнны квартэт народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт спявачкі з Даніі Элен Блум;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы французскага піяніста і кампазітара Жана-Філіпа Рыа-Пі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.