24.10.2024
Форум будзе праходзіць у сталіцы з 1 па 8 лістапада. Галоўнымі тэмамі стануць 100-годдзе беларускага кіно і 30-годдзе фестывалю. Сёлета ў рэгламент унеслі змены: у праграму вярнулі конкурс нацыянальных кінашкол і нацыянальны конкурс. Таксама з гэтага года праграмныя дырэктары маюць права прапаноўваць фільмы-пераможцы і прызёраў іншых міжнародных фестываляў або фільмы, якія атрымалі высокую ацэнку кінематаграфічнай грамадскасці. «Лістапад-2024» адметны яшчэ і тым, што цырымоніі яго адкрыцця і закрыцця пройдуць у Палацы Рэспублікі. Падрабязней аб іх правядзенні раскажа начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Ірына Дрыга.