Анонс перадач 29 кастрычніка

У аўторак 29 кастрычніка заставайцеся з каналам «Культура»!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: саўндтрэкі з фэнтэзі-кінамюзікла «Ксанаду» і запісы групы «ElectricLightOrchestra»;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы нямецкага піяніста, кампазітара, дырыжора і педагога Ігнаца Мошэлеса;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы брытанскага жаночага поп-гурта «Бананарама»;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Георга Дойтэра;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Вытокі творчасці»: размова аб праекце «Пасадзім лес разам» з яго стваральніцай Аксанай Федасенка;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні савецкага кампазітара Марка Фрадкіна;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка кампазітара Эніа Марыконе да стужак рэжысёра Ралана Жафе «Місія» і рэжысёра Серджа Леоне «Аднойчы на Дзікім Захадзе»;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: анталогіі беларускіх народных песень з фондаў. Выконвае Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР, прафесара Віктара Роўды;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: «Concertigrossi» Арканджэла Карэлі ў выкананні аркестра пад кіраўніцтвам Сігізвальда Кайкена;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: папулярныя арыі з опер французскага кампазітара Шарля Гуно, творы рускіх кампазітараў Сяргея Рахманінава і Мікалая Рымскага-Корсакава;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Слайда Хэмптана і яго ансамбля 1960 года;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска» Алена Чарняўская;

 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: Канцэрт для фартэпіяна Ля бемоль мажор Ёзэфа Габрыэля Райнбергера. Саліст – Майкл Понці;

 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Сімфонія №15 народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага ў выкананні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: фінальны канцэрт Рэспубліканскай акцыі «Харавое веча – 2024»;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка піяніста і кампазітара Нільса Фрамса.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.