У нядзелю 3 лістапада заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага саксафаніста, кампазітара і аранжыроўшчыка Дэвіда Сэнбарна;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 7:30 – «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Віктара Гардзея чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: фрагменты Літургіі Іаана Залатавуста Пятра Чайкоўскага ў выкананні Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы Санкт-Пецярбурга пад кіраўніцтвам Уладзіслава Чарнушэнкі;
- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госць ў студыі – пісьменнік, лаўрэат Нацыянальнай прэміі Віктар Кунцэвіч;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы аўстралійскага спевака і аўтара песень, музыканта і артыста Пітэра Алена;
- у 10:30 –«Віртуозы»: знаёмства з творчасцю Язэпа Драздовіча;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: аркестравыя старонкі опер Аляксандра Даргамыжскага;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: запіс з фондаў Беларускага радыё, прысвечаны творчасці актрысы Нацыянальнага Акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, заслужанай артысткі Беларусі Людміле Былінскай;
- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Кастусь Жук;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» знаёміць з салісткай Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэатам міжнародных конкурсаў Марыяй Галкінай;
- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: санаты для скрыпкі і віёлы да гамба Іагана Себасцьяна Баха, запісы амерыканскага спевака Кёрціса Мэйфілда;
- у 16:15 – «Гасцінец»: знаёмства з музычным фальклорам, прысвечаным старажытнаму памінальнаму святу Дзядоў;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Другая фартэпіянная саната Людвіга ван Бетховена;
- у 17.30 – «Святло душы»;
- у 18:10 – праграма «Вечары на канапе»: песні артыста, кампазітара, спевака Аляксандра Вярцінскага;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: камічная опера«Мядзведзь» і музыка з балета«Апошні Інка»;
- у 20:30 – «Рок-альбом»: альбом «Freedom At Point Zero» гурта «Jefferson Starship»;
- у 21:00 –«Вячэрняя казка»: кітайская народная казка «Чырвоная лілея»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Керціса Эмі і яго групы 1960-х гадоў;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёпастаноўкі «Раман і Юлька» паводле аповесці Галіны Шчарбаковай «Вам і не снілася…». Запіс 1980 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: музыка Сяргея Пракоф’ева.
Наш сайт – www.radiokultura.by.