Анонс перадач 5 лістапада

У аўторак 5 лістапада заставайцеся з каналам «Культура»!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы англійскага музыканта Алана Парсанса;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы ансамбляў «Шын» і «Букавінка»;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: мелодыі старых замежных кінастужак;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы з альбома Гэвіна Харысана і Антуана Фафарда;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Вытокі творчасці»: размова аб стварэнні метафарычных карт з мастачкай Ганнай Семілетавай;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: творчасць амерыканскага эстраднага спевака і кампазітара Джыма Крока;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Ханса Цымера да стужкі «Гладыятар»;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: вакальны цыкл Санетаў на вершы Алеся Звонака беларускага кампазітара Рыгора Пукста ў выкананні Віктара Кірычэнкі;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: сімфоніі Франца Шуберта;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: музыка з оперы Руджэра Леанкавала «Паяцы», «Іспанская сімфонія» Эдуарда Лало;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джорджа Адамса 1979 года;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госця студыі – першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Наталля Шаранговіч;

 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы шведскага кларнетыста і дырыжора Марціна Фроста;

 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: беларуская песенная класіка ў выкананні народнай артысткі Беларусі Людмілы Златавай;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы кампазітараў Сярэднявечча ў выкананні ансамбля «The Orlando Consort»;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка брытанскай скрыпачкі казахскага паходжання Айшы Аразбаевай.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.