Анонс перадач 6 лістапада


У сераду 6 лістапада заставайцеся з каналам «Культура»!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскай спявачкі Мірэй Мацье;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: Першы віяланчэльны канцэрт Альфрэда Шнітке;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы грузінскай джазавай спявачкі Ніно Катамадзе і групы «Insight»;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музыканта Дэвакант;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына» раскажа пра адметнасці народных касцюмаў розных рэгіёнаў;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні нямецкай спявачкі і аўтара песень Сары Конар;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэкі Томаса Ньюмана да мультфільма Эндру Стэнтана «Валі»;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: вакальныя творы на вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: запісы аўстрыйскага піяніста і кампазітара Фрыдрыха Гульды;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: запісы народнай артысткі СССР Тамары Мілашкінай;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай джазавай піяністкі Джан Брэкін;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – загадчык аддзела бібліятэказнаўства Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Таццяна Лаўрык, дырэктар ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса» Аксана Драчан, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы ДУК «Cалігорская раённая цэнтральная бібліятэка» Юлія Саенка;

 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы аркестра Фауста Папеці;

 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: рамансы і песні айчынных класікаў – Льва Абеліёвіча, Мікалая Аладава, Уладзіміра Алоўнікава і Дзмітрыя Лукаса. Спявае народная артыстка Беларусі і СССР Тамара Ніжнікава;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: ансамбль аўстрыйскага саксафаніста Вольфганга Пушнінга, квартэт «BoiAkiquartet» з Нідэрландаў;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: кітайская народная казка «Падарункі для прыгажуні»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: «Варыяцыі Гольдберга» Іагана Себасцьяна Баха ў запісе піяніста Лукі Балерыні.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.