06.11.2024
Адным з галоўных мерапрыемстваў сённяшняга дня стала закрыццё конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». Сёлета ў яго праграму ўвайшло сем кінастужак з Беларусі, Расіі, Харватыі, Іспаніі, Мексікі і Бразіліі. Традыцыйна для «Лістападзіка» ацэньвалі фільмы тры склады журы: дзіцячае, прафесійнае і, вядома, гледачы. Падрабязней аб тым, да якіх вынікаў прыйшлі суддзі, у рэпартажы Марыі Казловай.