Анонс перадач 7 лістапада

У чацвер 7 лістапада заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:


- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскага гітарыста і спевака Бі Бі Кінга;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы фінскай групы «Piirpauke»;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні савецкіх артыстаў эстрады;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы амерыканскага кампазітара С’юзан Чані;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: размова з пісьменнікам, доктарам навук, прафесарам Сяргеем Трахіменкам;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: творчасць савецкага эстраднага выканаўцы і кампазітара Яўгена Мартынава;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні кампазітара Станіслава Пажлакова на вершы Булата Акуджавы;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: песні Ігара Лучанка, Віктара Войціка і Леаніда Захлеўнага на вершы Міхаіла Ясеня ў выкананні Валянціны Талкуновай, Якава Навуменкі і Анатоля Ярмоленкі;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: сімфанічная драма Гектора Берліёза «Рамэа і Джульета»;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творы італьянскага кампазітара і педагога Луіджы Керубіні ў выкананні Элады Чахаян, Анастасіі Масквіной і Марыі Калас;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Дораці Дэндрыдж 1958 года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Ксеніяй Сітнік. Госць студыі - рэжысёр мастацкага кіно Алег Сафараліеў (Азербайджан);

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы аркестра Віктара Сільвестра;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Маргарэт Мітчэл “Знесеныя ветрам” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: сімфанічныя паэмы народнага артыста Беларусі Андрэя Мдывані;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: музыка старадаўніх французскіх кампазітараў Андрэ Эрнэста Мадэста Грэтры, Жана-Батыста Люлі і Жана-Філіпа Рамо;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: харавая музыка беларускага кампазітара Андрэя Мдывані.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.