Анонс перадач 8 лістапада

У пятніцу 8 лістапада заставайцеся з каналам «Культура»!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы савецкай і расійскай спявачкі і актрысы Алены Камбуравай;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: «Рэквіем» Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы спевакоў Людмілы Сенчынай, Яўгена Кібкалы, Анатоля Каралёва;

 

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскага кампазітара і піяніста Людавіка Эйнаўдзі;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра народнага артыста СССР, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі Віктара Роўду. Прагучаць інтэрв'ю з ім, а таксама ўспаміны сяброў і калег з фондаў Беларускага радыё;

 

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: творчасць расійскага кампазітара, спевака, тэлевядучага Ігара Карнелюка;

 

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: баладыУладзіміра Высоцкага да кінастужак «Стрэлы Робін Гуда» і «Балада пра доблеснага рыцара Айвенга»;

 

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: запісы вакальнай групы «Камерата»;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: запісы французскага піяніста Жана Іва Цібадэ;

 

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: фартэпіянныя санаты рускага кампазітара і піяніста Мікалая Метнера;

 

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага трубача Клоры Браянт;

 

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – дырэктар Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, заслужаны дзеяч культуры Марына Раманоўская;

 

 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы брытанскага выканаўцы папулярнай музыкі Кліфа Рычарда;

 

 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Глебава;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

 

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запіс выступлення квартэта саксафаністаў «Saxas» на канцэрце фестывалю мастацтваў «Беларуская музычная восень». Запіс зроблены 12 кастрычніка 2024 года ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі;

 

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

 

- у 23:00 – «Музычны вечар»: Канцэрт №1 Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні Сльвіі Капавай і Славайкага філарманічнага аркестра.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.