У суботу 9 лістапада заставайцеся з намі!
Канал «Культура» прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы японскай джазавай піяністкі Кейка Мацуі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Чацвёртая фартэпіянная саната і Пятая сімфонія Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: замежныя эстрадныя мелодыі з рэпертуару аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;
- у 7:30 і 17:30 – праект «Духоўная спадчына» раскажа аб прападобным Нестары Летапісцы Пячэрскім;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Змітрака Марозава чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: запісы аркестра Эдзі Рознера;
- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы італьянскага спевака і аўтара песень Б’яджа Антаначы;
- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: госць студыі – дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, рэжысёр Святлана Навуменка;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Вялікага секстэта Фелікса Мендэльсона;
- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: запісы савецкіх і расійскіх оперных спевакоў Юрыя Марусіна і Ліліі Амарфій;
- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: знаёмства з творчасцю салісткі Вялікага тэатра Беларусі, заслужанай артысткі Таццяны Траццяк;
- у 13:00 – «Музычная студыя»: запісы заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы пад кіраўніцтвам народнай артысткі рэспублікі Людмілы Яфімавай;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: трыа-санаты Крыстафа Вілібальда Глюка, запісы соўл-спевака Ліана Уэра 1970-х гадоў;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Вялікая саната Іагана Непамука Гумеля;
-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прапануе паслухаць запісы артыста, кампазітара, спевака Аляксандра Вярцінскага;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: аперэта Рабэра Планкета «Карнявільскія званы», а таксама музыка з балета кампазітара Кара Караева «Сем прыгажунь»;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Алены Васілевіч «Карэспандэнтка» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома амерыканскага джазавага гітарыста Барні Кесэла 1956 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Вераснёвыя ночы» паводле апавядання Кузьмы Чорнага. Тэкст чытае народная артыстка рэспублікі Лілія Давідовіч. Запіс 1956 года;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by