На працягу двух дзён у сталіцы Палесся праходзілі мерапрыемствы рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства»

12.11.2024

Старт акцыі дадзены ў Маладзечне, затым эстафету прынялі Гомель і Жлобін. А Пінск на шляху марафонцаў стаў чацвёртым горадам, які падрыхтаваў не менш насычаную праграму. Гэтым разам яна была напоўнена новымі нечаканымі сустрэчамі, выставамі і экскурсіямі. Яркі фінал свята – грандыёзны гала-канцэрт беларускіх выканаўцаў «Час выбраў нас». Што значыць патрыятычны форум для артыстаў, яны раскажуць у рэпартажы Марыі Казловай.