У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава «Два майстры. Два сябры»

12.11.2024

У экспазіцыі, якая прысвечана 100-годдзю беларускага кіно, прадстаўлена каля 80 жывапісных работ і эскізаў выдатных беларускіх мастакоў кіно Вячаслава Кубарава і Яўгена Ігнацьева. Абодва майстры працавалі над вытворчасцю фільмаў, якія сталі знакавымі для беларускага кіно, прынеслі славу айчыннаму кінематографу і атрымалі шырокую вядомасць на міжнародным узроўні. Расказала аб выставе яе куратар Юлія Кавалёва.