Анонс перадач 13 лістапада

У сераду 13 лістапада заставайцеся з каналам «Культура»!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага выканаўцы і музыканта Рэя Чарльза;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы народнага артыста СССР Яўгена Святланава;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: творчасць савецкага кампазітара і выканаўцы Яна Фрэнкеля»;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы ірландскай арфісткі і спявачкі Орлы Фалан;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына» раскажа пра Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту ў вёсцы Мерчыцы Пінскага раёна;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: шатландскі музыкант, спявак, аўтар песень і гітарыст Донаван Ліч;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: арыі з опер у выкананні заслужанага артыста Беларусі Віктара Кірычэнкі;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: запісы ансамбля народнай музыкі «Бяседа»;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: музыка нарвежскага кампазітара канца 19-га і першай паловы 20-га ст. Крысціяна Сіндынга;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: запісы італьянскага опернага спевака (тэнар) Лучана Павароці;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага тэнар-саксафаніста Гаральда Эшбі;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – унучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч і дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага музея класіка Ірына Мацяс;

 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы савецкай і расійскай спявачкіІрыны Бржэўскай;

 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Другая сімфонія народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера. Выконвае Дзяржаўны камерны аркестр пад кіраўніцтвам Юрыя Цырука;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы квінтэта Фацімы Спар, аўстрыйскай спявачкі турэцкага паходжання;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: венгерская народная казка «Марці – сумленны злодзей»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы аргенціна-ізраільскага піяніста і дырыжора Даніэля Барэнбойма.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.