13.11.2024
У Беларускай дзяржаўнай філармоніі працягваюцца канцэрты 50-га юбілейнага фестывалю мастацтваў «Беларуская музычная восень». 14 лістапада ў межах знакамітага форуму адбудзецца прэм’ера рок-оперы «Крылы» Сяргея Бельцюкова на вершы Роберта Раждзественскага ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі і Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы. Аб адметнасцях прэм’еры расказаў кампазітар Сяргей Бельцюкоў.
Фота - philharmonic.by